Склады электроннай камерцыі ў Гуанчжоу атрымалі субсідыі на фоне перабояў у лагістыцы

2022-05-05 13:12:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Гуанчжоу на поўдні Кітая вырашылі падтрымаць лагістычныя кампаніі са сферы электроннай камерцыі. Ім выдзелілі 12 мільёнаў юаняў у якасці субсідый на арэнду складскіх памяшканняў.

Дырэктар лагістычнай кампаніі Top Ideal Лінда Лі: "Попыт на імпартныя тавары расце, што патрабуе вялікіх складскіх плошчаў. Пры гэтым мы павінны гарантаваць дэзінфекцыю, каб не дапусціць рызыкі заражэння каранавірусам. Гэта павялічвае выдаткі і запавольвае наш абарот".

Тры чвэрці тавараў перавозяць марскім транспартам. Каб абысці каранцін у Шанхаі, многія грузы зараз перанакіроўваюць на поўдзень – у Гуанчжоу або Шэньчжэнь. Гэта стварае дадатковую нагрузку на мясцовыя склады. Да таго ж асцярогі магчымых перабояў прымушаюць кітайскія кампаніі збіраць рэзервы і заказваць празапас літаральна ўсё – ад сыравіны да крытычных запчастак. Гэта выклікае яшчэ большыя затрымкі і дадатковыя выдаткі. Каб вырашыць праблему, адміністрацыя Гуанчжоу вырашыла субсідаваць некалькі дзясяткаў складскіх комплексаў.

Каб знізіць попыт на марскі фрахт, чыноўнікі таксама зводзяць экспарцёраў і імпарцёраў з авія- і чыгуначнымі перавозчыкамі. Так, у адным з раёнаў Гуанчжоу прапанавалі дадатковыя субсідыі кампаніям, якія былі змушаны змяніць спосаб дастаўкі тавараў з-за COVID-абмежаванняў.

Спецыялісты заклікаюць актыўна ствараць адзіныя базы даных з графікамі адгрузкі і інфармацыяй аб запаўненні складоў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ