Кітайская моладзь стымулюе рынак сэканд-хэнду ў краіне

2022-05-07 13:50:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Змяненне спажывецкіх звычак шмат у чым звязваюць з прыходам на рынак маладога пакалення кітайцаў. Гаворка ідзе аб імклівым распаўсюджванні так званай шэрынг-філасофіі, або эканомікі сумеснага выкарыстання. Яна дазваляе людзям абменьвацца матэрыяльнымі і нематэрыяльнымі дабротамі.

Хіпстараў у Кітаі называюць «культурнай моладдзю». Яны таксама, як і ўсе астатнія прадстаўнікі гэтага пакалення, захапляюцца мастацтвам, літаратурай, перажываюць за навакольнае асяроддзе і маюць уласнае стаўленне да спажывецтва. Менавіта яны актыўна прасоўваюць унікальныя бізнес-мадэлі на рынку патрыманых тавараў.

У апошнія гады кітайскія спажыўцы прытрымліваюцца экалагічнага спажывання. Паводле даных iMedia Research, у 2021 годзе больш за 42% кітайскіх карыстальнікаў сеткі аддалі перавагу купляць сэканд-хэнд тавары на анлайн-платформах. Згодна са справаздачай Універсітэта Цінхуа, да 2025 года чакаецца, што гэты імклівы рынак дасягне 3 трыльёнаў юаняў.

Зрэшты, рынак таксама мае шмат слабых месцаў – пасляпродажнае абслугоўванне, рэгуляванне працы платформаў продажаў і перабоі з дастаўкай з-за COVID-19. Тым не менш, новае пакаленне ўжо спарадзіла новы тып эканомікі і зараз імкліва мяняе грамадскую свядомасць.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ