Белая кніга моладзевых дасягненняў расказвае аб поспехах новага пакалення кітайцаў

2022-05-11 11:18:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі апублікавана Белая кніга, прысвечаная дасягненням моладзі краіны. Дакумент апавядае пра вялікі ўклад маладых талентаў у росквіт краіны.

Згодна з дакументам, краіна можа па-сапраўднаму ганарыцца маладымі талентамі. Каля двух гадоў таму ў правінцыі Хубэй успыхнула пандэмія COVID-19 і больш за пяць мільёнаў маладых спецыялістаў разам змагаліся з распаўсюджваннем віруса. З 29 тысяч медсясцёр, якія прыехалі на дапамогу правінцыі, 90% -- ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў. У красавіку сёлета ў Шанхаі адбыўся буйны выбліск эпідэміі, і зноў маладое пакаленне медыцынскіх работнікаў паўстала на барацьбу з вірусам.

Да канца 2020 года ў Кітаі было зарэгістравана больш за пяцьсот тысяч сельскіх чыноўнікаў з вышэйшай адукацыяй. Яны ўнеслі важкі ўклад у барацьбу з беднасцю і адраджэнне вёсак. Цзян Ліін у 32 гады вырашыла вярнуцца з горада ў свае родныя мясціны. Яна навучыла мясцовых жыхароў перадавым метадам вядзення сельскай гаспадаркі і пазнаёміла іх з новымі аргатэхналогіямі.

Калі гаворка ідзе пра інавацыі, на перадавых пазіцыях заўсёды моладзь. Белая кніга распавядае аб некалькіх наватарскіх праграмах, такіх як навігацыйная спадарожнікавая сістэма BeiDou, квантавы спадарожнік Mozi і сферычны тэлескоп FAST з пяцісотметровай апертурай. Відавочна, што гэтыя дасягненні былі б немагчымыя без намаганняў маладых кітайскіх спецыялістаў.

Моладзь Кітая праяўляе сябе ў спорце. Падчас зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне рэзка вырасла колькасць аматараў зімовых відаў спорту. Гэта пераважна людзі ад 18 да 30 гадоў, іх узровень удзелу ў галіне склаў 3%. Згодна з аналізам кітайскай сацыяльнай сеткі Weibo, медалісты зімовых Алімпійскіх гульняў Су Імін, Гу Эйлін і Жэнь Цзывэй сталі новымі спартыўнымі кумірамі кітайскай моладзі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ