Моладзь становіцца вядучым суб'ектам эканамічнай актыўнасці краіны

2022-05-12 11:48:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Моладзь у Кітаі становіцца вядучым суб'ектам эканамічнай актыўнасці краіны. Сацыяльная мабільнасць і роўнасць магчымасцяў прывяла да росту спажывецкай актыўнасці новага пакалення кітайцаў. Іх стаўленне да фінансаў моцна адрозніваецца ад таго, як да грошай ставяцца іх беражлівыя бацькі.

Згодна са справаздачай Nielsen Consumer, больш за 86% прадстаўнікоў новага пакалення ў Кітаі карыстаюцца крэдытнымі прадуктамі.

Дацэнт кафедры фінансаў Пекінскага ўніверсітэта Ван Чжычэн тлумачыць, што драйверам эканомікі Кітая заўсёды служылі інвестыцыі. На долю спажывання ў мінулыя гады прыпадала менш за палову ВУП краіны. Менавіта таму павелічэнне колькасці тых, хто з задавальненнем траціць грошы, гуляе на руку ўсёй эканоміцы: "Больш практычнае спажыванне павінна стаць ключавым рухавіком росту. Мадэрнізацыя спажывання, па сутнасці, заключаецца ў аптымізацыі. Размова ідзе аб эфектыўным і разумным выкарыстанні рэсурсаў, вытворчасці якаснай прадукцыі".

Пры гэтым эксперты папярэджваюць, што бяздумна траціць грошы ўсё ж не варта. Яны заклікаюць пакупнікоў захоўваць рацыянальнасць і двойчы падумаць, перш чым траціць свае грошы ў крэдыт.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ