Новая транспартная палітыка ўпарадкуе лагістыку і стабілізуе ланцужкі вытворчасці і паставак у Кітаі

2022-05-13 13:09:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністэрства транспарту Кітая скарэктавала лагістычную палітыку, каб ухіліць слабыя месцы ў сістэме перавозак на фоне выбліскаў COVID-19. Чыноўнікі заяўляюць, што новыя меры ўпарадкуюць сістэму транспарціроўкі і стабілізуюць ланцужкі вытворчасці і паставак.

Новыя ўспышкі COVID-19 у Кітаі прывялі да закрыцця дарог і строгіх абмежаванняў на перамяшчэнне. Транспартныя рэгулятары вымушаныя карэкціраваць правілы перавозак, каб стабілізаваць лагістычныя аперацыі па ўсёй краіне.

Генеральны інспектар па бяспецы Міністэрства транспарту КНР Лі Гапін: "Мы заклікаем усе населеныя пункты адмяніць адзіныя правілы рэгулявання дарожнага руху. Мы аптымізавалі станцыі прафілактыкі віруса ўздоўж аўтамагістраляў і стварылі сістэму “белых спісаў” для кіроўцаў грузавікоў. У розных рэгіёнах запушчана больш за 180 аварыйна-перасадачных вузлоў. Мы правялі праверкі і змены на аўтамагістралях, пунктах спагнання платы, зонах абслугоўвання, партах і доках, каб забяспечыць бесперабойны рух транспартных каналаў".

Строгія абмежаванні практычна поўнасцю заблакавалі грузаперавозкі ў рэгіёнах Кітая. Для вырашэння праблемы Мінтранс ухваліў спецыяльныя нацыянальныя допускі на перамяшчэнне грузавікоў — 27 правінцый далучыліся да экстранага дазволу.

Начальнік аддзела транспартных паслуг Міністэрства транспарту КНР Хань Цзінхуа: "Мы патрабуем, каб усе населеныя пункты ажыццяўлялі дакладны кантроль дарожнага руху на аснове фактычных маршрутаў грузавых аўтамабіляў і вадзіцеляў. Калі вадзіцелі грузавікоў маюць адмоўны вынік тэсту на нуклеінавую кіслату на працягу 48 гадзін, зялёны “код здароўя” і нармальную тэмпературу цела, усе рэгіёны павінны даць дазвол на рух. Калі грузавік прыбывае ў пункт прызначэння і вынік тэсту вадзіцеля перавышае 48 гадзін, то неабходна правесці тэсты на нуклеінавую кіслату і на антыген. Пры адмоўным паказчыку грузавік можа рухацца па сваім маршруце".

Чыноўнікі гавораць аб тым, што праблемы з перавозкамі ўсё яшчэ адчувальныя ў моцна пацярпелых раёнах, такіх, напрыклад, як Шанхай. Міністэрства будзе працаваць з адпаведнымі ведамствамі, каб забяспечыць бесперабойнасць і ўпарадкаванасць транспарціроўкі і лагістыкі, і аказаць падтрымку для стабілізацыі ланцужкоў вытворчасці і паставак.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ