ПЗІ ў КНР выраслі на 26% за першыя 4 месяцы гэтага года

2022-05-16 13:07:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прамыя замежныя інвестыцыі ў Кітай выраслі на 26% за першыя 4 месяцы бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага, паведамляе Міністэрства камерцыі КНР. Пры гэтым памер замежных уліванняў у сектар высокіх тэхналогій перасягнуў чаканні, павялічыўшыся на 45,6%, што амаль удвая хутчэй за сярэднія тэмпы росту.

Двухзначны рост замежных інвестыцый таксама назіраецца і ў сектары паслуг. За першыя 4 месяцы вырас аб'ём укладанняў ад кампаній Германіі, Рэспублікі Карэя і ЗША. У правінцыі цэнтральнага Кітая замежныя інвестары ўкладаюцца больш ахвотна: тут прырост склаў 44%, што нашмат перавышае прыток інвестыцый ва ўсходнія і заходнія рэгіёны краіны. Усё гэта сведчыць аб упэўненасці замежных інвестараў у эканамічным развіцці КНР, адзначылі прадстаўнікі міністэрства.

(Фота: CFP)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ