Авіякампаніі аднаўляюць пасажырскія рэйсы ў Шанхай

2022-05-17 13:27:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Шанхаі адноўлены авіязносіны з горадам. Самалёт авіякампаніі Juneyao Airlines а 8-й раніцы вылецеў з Шанхая ў горад Лун'янь правінцыі Фуцзянь на ўсходзе Кітая. Гэта першы ўнутрыкітайскі рэйс з мегаполіса за паўтара месяца -- увесь гэты час такія палёты былі прыпыненыя з-за ўспышкі каранавіруса. Аднаўляць авіязносіны з Шанхаем плануюць паступова.

Пасажыры, якія вылятаюць з Шанхая, павінны мець пры сабе адмоўны вынік ПЦР-тэсту на каранавірус. Яшчэ адно патрабаванне – адмоўны вынік саматэставання на антыген COVID-19, які варта зрабіць не раней, чым за суткі да паездкі. Аднаўленне авіязносін з Шанхаем стала доўгачаканай падзеяй для ўсіх, хто затрымаўся ў мегаполісе з-за лакдаўна.

Іншы кітайскі авіяперавозчык -- лаўкосткар Spring Airlines -- з серады аднаўляе рэйсы паміж Шанхаем і горадам Куньмін у правінцыі Юньнань на паўднёвым захадзе краіны. Пачаць плануюць з аднаго рэйса за дзень.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ