Кітайскі прывязны геліявы аэрастат «Цзіму-1» падняўся на вышыню больш за 9 км

2022-05-17 13:31:26
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскія метэаролагі паднялі ў Тыбеце прывязны геліявы аэрастат на вышыню 9 кіламетраў 32 метры, пабіўшы ўласны сусветны рэкорд. Прафесар Інстытута даследаванняў Тыбецкага плато Кітайскай акадэміі навук Гаа Цзін: "Мы збіраем інфармацыю аб атмасферных працэсах з прыпаверхневых пластоў да сярэдзіны трапасферы, каб запоўніць прабел у даследаваннях. Даныя дапамогуць нам параўнаць метэаралагічныя градыенты на розных вышынях".

"Цзіму-1" -- гэта 2300 кубаметраў гелія ў абалонцы з кампазітнага матэрыялу, разлічанага на тэмпературу да мінус 70 градусаў. На платформах пад ім знаходзяцца высокадакладныя газааналізатары, абсталяванне для замеру вільготнасці і канцэнтрацыі пылу. Запуск аэрастата такіх памераў патрабуе ідэальных разлікаў. У ідэале ён павінен паднімацца строга ўгару. Лепшы час для запуску -- з апоўначы да раніцы.

Гэта не першая місія "Цзіму-1" над Тыбетам. Яшчэ ў 2019-м ён узнімаўся на 7 км у раёне возера Намцо. Высокая грузападымальнасць аэрастата дазваляе выкарыстоўваць больш дакладнае абсталяванне.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ