Прамысловая вытворчасць Кітая ў красавіку знізілася на 2, 9%

2022-05-17 13:33:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Кітаі ў красавіку знізілася эканамічная актыўнасць. Аб гэтым сведчаць даныя Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР.

Адзначаецца, што спажыванне і прамысловая вытворчасць скараціліся з-за абмежаванняў, уведзеных у некалькіх гарадах на фоне ўспышкі каранавіруса. Рознічныя продажы ў мінулым месяцы ўпалі на 11%, прамысловая вытворчасць -- на 2,9%, пры гэтым выпуск высокатэхналагічнай прадукцыі вырас на 4%.

Сукупны аб'ём прамысловай вытворчасці ў краіне са студзеня па красавік дадаў 4% у гадавым вылічэнні. Інвестыцыі ў асноўны капітал за 4 месяцы выраслі на 6,8% у параўнанні з мінулым годам.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ