Кітай прадаставіў міжнароднай супольнасці больш за 1,8 млрд доз вакцын ад COVID-19

2021-11-26 13:37:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай з пачатку пандэміі паставіў іншым краінам больш за 1,8 млрд доз вакцын ад COVID-19. Апошняя пастаўка склала семсот тысяч доз. Іх накіравалі ў Лаос пасля таго, як краіна ў кастрычніку паведаміла аб рэзкім росце захворвання на каронавірус.

У агульнай складанасці КНР прадаставіла Лаосу сем мільёнаў доз вакцын, стаўшы для яго найбуйным пастаўшчыком гэтых прэпаратаў. У міжнародным супрацоўніцтве ў барацьбе з каронавірусам прыярытэтам Кітая застаецца дапамога Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі. У бліжэйшы час Кітай плануе паставіць у краіны аб'яднання яшчэ 150 мільёнаў доз вакцын.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ