Кітай скарачае негатыўныя спісы для замежнага і прыватнага капіталу пяты год запар

2021-12-29 13:20:40
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай абнавіў так званыя негатыўныя спісы для замежных і прыватных інвестыцый. Колькасць сектараў з абмежаваннямі для замежнага капіталу ў агульнанацыянальным маштабе скарацілася з 33 да 31, а ў зонах свабоднага гандлю -- з 30 да 27. У прыватнасці, адмяняецца ліміт на долю замежных інвестараў у капітале аўтазаводаў, таксама будзе адменена абмежаванне на стварэнне некалькіх сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці аднолькавага аўтапрадукта. Замежныя інвестары атрымаюць поўны доступ да вытворчасці наземнага абсталявання для прыёму спадарожнікавага тэлерадыёсігналу. Новаўвядзенні набываюць сілу з 1 студзеня 2022 года.

Кітай скарачае спісы негатыўных інвестыцый пяты год запар для прыцягнення замежнага капіталу ў рамках новага этапа палітыкі рэформаў і адкрытасці.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ