Сектар вытворчасці электронна-інфармацыйнага абсталявання ў Кітаі захаваў стабільны рост

2022-01-04 13:50:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

За першыя 11 месяцаў 2021 года ў кітайскім сектары вытворчасці электронна-інфармацыйнага абсталявання захаваўся стабільны рост, сведчаць даныя Міністэрства прамысловасці і інфарматызацыі /МПІ/ КНР.

У студзені-лістападзе 2021 года дабаўленая вартасць прадпрыемстваў названага сектара з гадавым даходам кожнага ад 20 млн. юаняў (каля 3,1 млн. долараў) павялічылася на 16,2% у гадавым вылічэнні. Тэмпы росту гэтага паказчыка выраслі на 9 п.п. у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года, сведчаць даныя ведамства.

За перыяд са студзеня па лістапад 2021 года агульны кошт экспартных паставак асноўных прадпрыемстваў сектара павялічыўся на 12,6 % у гадавым вылічэнні, у той час як інвестыцыі ў асноўны капітал гэтага сектара выраслі на 21,4 працэнта.

Паводле даных МПІ, за першыя 11 месяцаў мінулага года агульны прыбытак сектара вытворчасці электронна-інфармацыйнага абсталявання склаў 679,7 млрд. юаняў, павялічыўшыся на 29,8 % у гадавым вылічэнні. Пры гэтым аперацыйная выручка сектара склала 12,49 трлн. юаняў, што на 14,7% больш, чым за аналагічны перыяд 2020 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ