Кітай павялічыў аб'ём крэдытавання мікра- і малых прадпрыемстваў

2022-01-10 13:23:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па стане на канец лістапада 2021 года ў Кітаі быў адзначаны рост аб'ёму крэдытавання мікра- і малых прадпрыемстваў, сведчаць афіцыйныя даныя.

Да канца лістапада 2021 года агульны аб'ём рэшткаў выдадзеных малым і мікрапрадпрыемствам інклюзіўных крэдытаў склаў 18,7 трлн. юаняў (прыкладна 2,94 трлн. дол. ЗША), што на 24,1% больш за канец лістапада 2020 года, паведамілі ў Камітэце па кантролі і кіраванні банкаўскай і страхавой дзейнасцю КНР.

У студзені-лістападзе 2021 года ў краіне аб'ём крэдытавання рэальнага сектара эканомікі склаў 19,2 трлн. юаняў. Большасць з іх былі прадастаўлены прадпрыемствам, занятым у сферы апрацоўчай прамысловасці і інфраструктуры.

Кітай, прытрымліваючыся рынкава-арыентаванага падыходу, працягне аказваць фінансавую падтрымку сярэднім, малым і мікрапрадпрыемствам, адзначылі на чарговым пасяджэнні Дзяржсавета КНР, якое прайшло ў снежні мінулага года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ