У бяспошлінных крамах Хайнаня продажы ў 2021 годзе выраслі на 80%

2022-01-14 13:28:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Крамы бяспошліннага гандлю на востраве Хайнань адыгралі сваю ролю ў павелічэнні ўнутранага спажывання ў Кітаі ў 2021 годзе. Паводле даных, продажы зон д'юці-фры выраслі на 80% і перавысілі 7 млрд долараў.

Эксперымент па развіцці сеткі д'юці-фры ўлады Хайнаня пачалі ў 2011 годзе. Зараз у адміністрацыйным цэнтры правінцыі горадзе Хайкоу, на курорце Санья і на паўночным усходзе вострава адкрыта 10 бяспошлінных крам.

Паводле статыстыкі Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, колькасць пакупнікоў у магазінах бяспошліннага гандлю Хайнаня за год вырасла амаль на 50% і перавысіла 6,7 млн малавек. Яны набылі 70,5 млн адзінак тавару. Сярэдні чэк склаў 7,3 тыс. юаняў на чалавека, што на 20% больш, чым у папярэднім годзе. Часцей за ўсё куплялі касметыку, гадзіннікі і ювелірныя вырабы. 1-га студзеня аднадзённая выручка бяспошліннага магазіна ў раёне Мова Плаза ў Хайкоу пераваліла за 2,5 млн долараў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ