Пекінскія ўлады фіксуюць бум у сектарах эканомікі, звязаных з зімовымі відамі спорту

2022-02-16 13:18:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Стымуляванне ўнутранага спажывання -- адна з галоўных задач кітайскіх улад па мадэрнізацыі эканомікі. У сталіцы Кітая яе вырашаюць за кошт павышанай цікавасці да Алімпіяды.

Каткі ў пекінскіх шопінг-молах атрымалі другое нараджэнне. Алімпіяда ўзняла цікавасць да зімовых відаў спорту і стымулявала звязанае з імі спажыванне. У час канікул на кітайскі Новы год продаж лыжнага інвентару і экіпіроўкі на найбуйнейшых платформах электроннага гандлю ўзляцелі на 180% у параўнанні з годам раней. Адпаведны паказчык для лядовых відаў спорту падскочыў утрая.

Вельмі актыўна павышаную цікавасць гараджан да зімовай Алімпіяды выкарыстоўваюць спартыўныя чыноўнікі. Са снежня ў кітайскай сталіцы праходзіць "Пекінскі сезон лёду і снегу", які ўключае серыю масавых фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў. Штогод у ім удзельнічаюць мільёны пекінцаў. Намеснік начальніка ўпраўлення спорту Пекіна Мэн Цянхуа: "Мы будзем і далей развіваць звязанае з зімовымі відамі спорту спажыванне за кошт цікавасці, створанай зімовымі Алімпійскімі гульнямі. Мы працягнем арганізацыю мерапрыемстваў у рамках 8-га "Пекінскага сезона лёду і снегу", а таксама Пекінскага зімовага спажывецкага фестывалю-2022. Апроч таго, мы праводзім агульнагарадскую хакейную лігу для дзяцей і вучняў сярэдніх школ, а таксама лігу маладзёжных хакейных каманд".

На гэтай Алімпіядзе хакейная зборная Кітая заняла апошняе месца ў групе, але ўжо ў найбліжэйшай будучыні ўсё можа змяніцца. У пекінскай маладзёжнай хакейнай лізе -- больш за 25 клубаў, 256 рознаўзроставых каманд і больш за тры з паловай тысячы гульцоў. Гэта найбуйнейшы «інкубатар» маладых хакеістаў у Азіі.

(Крыніца фота: CFP)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ