Кітайскія банкі анансавалі чарговы раўнд зніжэння камісій для малога бізнесу

2022-02-18 13:27:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітайскія банкі анансавалі чарговы раунд зніжэння камісій для малога бізнесу, спадзеючыся такім чынам павялічыць крэдытаванне рэальнага сектара эканомікі. Акрамя таго, эксперты лічаць, што зніжэнне тарыфаў дапамагае стабілізаваць знешні гандаль Кітая і садзейнічае аднаўленню сусветнай эканомікі.

Кітайскі паштова-ашчадны банк аб'явіў пра зніжэнне збораў для карпаратыўных кліентаў, а таксама пра памяншэнне ў два разы платы за адпраўку афіцыйных лістоў для малых і мікрапрадпрыемстваў. Дзяржаўны сельскагаспадарчы банк Кітая таксама адмяніў зборы за некаторыя паслугі і знізіў кошт адкрыцця валютных рахункаў на 50%. Па словах банкіраў, праца па зніжэнні камісій вядзецца ўвесь час.

Паводле даных Камісіі па рэгуляванні банкаўскай справы і страхавання Кітая, у мінулым годзе аб'ём агульнадаступнага крэдытавання малога бізнэсу вырас амаль на 50%. Эксперты гавораць, што гэта не толькі дапамагло прадпрыемствам акрыяць ад пандэміі, але і ўмацавала знешні гандаль Кітая. Кіраўнік прадстаўніцтва Цюрыхскага кантанальнага банка ў Пекіне Лю Чжыцінь: “Апошнім часам кітайскі знешні гандаль развіваўся вельмі добра. Аб'ём знешняга гандлю склаў 7 трлн долараў. Я думаю, што ў гэтай гіганцкай лічбе ёсць вялікі ўклад малых і мікрапрадпрыемстваў Кітая".

Банкі маюць намер працягваць зніжаць зборы і стаўкі. Так, Сельскагаспадарчы банк Кітая дадаткова знізіць плату за кіраванне банкаўскімі рахункамі і працэнтныя стаўкі па крэдытах для малога бізнесу, каб прадпрыемствы ўпэўнена сябе адчувалі ў час пасля пандэміі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ