Індэкс коштаў вытворцаў у красавіку вырас на 8%

2022-05-12 11:42:49
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Індэкс коштаў вытворцаў у Кітаі ў красавіку вырас на 8% у гадавым вылічэнні, паведамілі ў Дзяржстаце КНР. Гэта на 0,3 працэнта менш, чым у сакавіку, нягледзячы на рэзкі рост сусветных цэн на сыравіну. Індэкс спажывецкіх цэн у красавіку павялічыўся на 2,1 працэнта.

Кітайскія эксперты лічаць, што ўмераны рост стаў вынікам эфектыўнай палітыкі па забеспячэнні паставак і стабілізацыі коштаў. У той жа час яны гавораць, што маецца прастора для стымулявання эканомікі, якая сутыкаецца з ціскам з-за эпідэміялагічных абмежаванняў і скарачэння экспарту і ўнутранага попыту.

Дырэктар аддзела даследавання эканомікі і прамысловасці Дзяржаўнага інфармацыйнага цэнтра Вэй Цыцзя сказаў: "Дынаміка індэкса цэн вытворцаў будзе звязана з ваганнямі цэн на сыравінныя тавары на міжнародным рынку".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ