Спецпасланнікі Кітая і ЗША заклікаюць да сумесных намаганняў па барацьбе са змяненнем клімату

2022-05-26 13:14:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Спецпасланнікі па клімаце з Кітая і ЗША заклікалі свет сумесна працаваць над вырашэннем праблемы глабальнага пацяплення. У аўторак падчас дыскусіі на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе прадстаўнік ЗША па клімаце Джон Кэры падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва па гэтым пытанні дзвюх найбуйнейшых эканомік свету. У сваю чаргу, спецпасланнік па клімаце з КНР Се Чжэньхуа расказаў аб шэрагу мер, якія распачаў Кітай за апошнія некалькі гадоў для паскарэння пераходу да "зялёнай" эканомікі. Спіс уключае скарачэнне долі вугалю ў энергаспажыванні краіны і распрацоўку нацыянальных рэгламентаў па максімальных выкідах. Прадстаўнік КНР дадаў, што свету ні ў якім разе не трэба адмаўляцца ад Парыжскага пагаднення.

Спецпасланнік КНР па пытаннях змянення клімату Се Чжэньхуа: "Кітай заўсёды актыўна прасоўваў працэс глабальнага кіравання кліматам. Пад кіраўніцтвам і пры ўдзеле Старшыні Сі Цзіньпіна Кітай унёс гістарычны ўклад у падпісанне і ажыццяўленне Парыжскага пагаднення. Гэта сведчыць аб добра наладжаным супрацоўніцтве паміж КНР і ЗША. Сёння мы зноў сабраліся ў Давосе перад абліччам новых цяжкасцяў і выклікаў. Мы заклікаем усе краіны ўмацоўваць салідарнасць, пераадольваць праблемы, выконваць свае абавязацельствы, прытрымлівацца асноўных прынцыпаў, выкладзеных у Канвенцыі ААН аб змяненні клімату і Парыжскім пагадненні, дасягаць мэт шляхам практычных дзеянняў і супрацоўніцтва і сумесна будаваць справядлівую, разумную і ўзаемавыгадную глабальную сістэму па кантролі за кліматам".

(фото: ndrc.gov.cn)

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ