Музей Усходу пакажа выставу кітайскага жывапісу

2020-09-09 17:02:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Выстава "Летні дзень у горным павільёне" адкрываецца ў Дзяржаўным музеі Усходу ў сераду ў рамках фестывалю кітайскага жывапісу гунбі. Праект аб'яднаў 36 мастакоў з Кітая, Расіі, Беларусі і Узбекістана, распавяла сакуратар выставы, дырэктар маскоўскага клуба аматараў кітайскага жывапісу Юлія Талмачова.

На выставе будуць прадстаўлены жывапісныя работы ў стылі гунбі, а таксама ў тэхніцы магуфа і жанры шаньшуэй. Усяго пакажуць каля 100 прац: 90 карцін і скруткаў сучасных мастакоў з Расіі і Кітая, а таксама распісаныя ўручную шаўковыя вееры. Назва выставы адсылае да верша IX стагоддзя кітайскага паэта Гаа Пяня "Летні дзень у горным павільёне".

У дадатак да выставы арганізатары падрыхтавалі адукацыйную праграму, якая ўключае майстар-класы і лекцыі.

"Спадзяемся, што наведвальнікі нашай выставы знойдуць шмат новага і цікавага для сябе, палюбяць кітайскі жывапіс гэтак жа, як мы", - сказала Талмачова. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ