Генеральны сакратар ЛАД зноў пацвердзіў падтрымку агульнаарабскай мірнай ініцыятывы

2020-09-10 15:03:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар Лігі арабскіх дзяржаў Ахмед Абу аль-Гейт у сераду заявіў, што арганізацыя выступае супраць любых планаў анэксіі палесцінскіх земляў і ўшчамлення правоў і інтарэсаў палесцінскага народа; Агульнаарабская мірная ініцыятыва з'яўляецца асновай для дасягнення ўсёабдымнага, справядлівага і трывалага міру паміж арабскімі краінамі і Ізраілем. У той дзень адбылася 154-я сустрэча Савета міністраў замежных спраў ЛАД, якая праходзіла па відэасувязі. Міністры абмеркавалі ўплыў пагаднення аб нармалізацыі адносін паміж Ізраілем і ААЭ на сітуацыю ў рэгіёне і ўрэгуляванне палесціна-ізраільскага пытання, а таксама разгледзелі план мірнага працэсу, прадстаўлены палесцінскім бокам.

Кіраўнік МЗС Егіпта Самех Шукры заявіў, што палесцінская справа застаецца цэнтральнай праблемай у арабскім свеце. Узмацненне сумесных дзеянняў арабскіх дзяржаў з'яўляецца неадкладнай задачай на фоне бесперапынных канфліктаў і шматлікіх выклікаў дэстабілізацыі ў рэгіёне.

Міністр замежных спраў Палесціны Рыяд аль-Малікі сказаў, што пагадненне аб нармалізацыі адносін паміж Ізраілем і ААЭ ўзрушыла арабскі свет, арабскія краіны павінны адхіліць дадзены дакумент да яго афіцыйнага падпісання.

13 жніўня лідары ААЭ, Ізраіля і ЗША падчас тэлефоннай размовы дамовіліся аб поўнай нармалізацыі адносін паміж ААЭ і Ізраілем. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ