Міжнародная грамадскасць: Кітай, пастаянна пашыраючы знешнюю адкрытасць, надае сусветнай эканоміцы ўпэўненасць на аднаўленне

2020-09-11 15:25:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Хуткае посткаронавіруснае аднаўленне кітайскай эканомікі і курс КНР на пашырэнне адкрытасці служыць магутным стымулам да аднаўлення глабальнай эканомікі і падтрымлівае глабальную ўпэўненасць. Пра гэта заявілі ўдзельнікі форуму «Пашырэнне знешняй адкрытасці індустрыі паслуг і глабалізацыя прадпрыемстваў», які адбыўся ў Пекіне, суарганізатарамі якога выступілі ўпраўленне камерцыі ўрада Пекіна і Цэнтр Кітая і Глабалізацыі.

Форум прайшоў у рамках Кітайскага міжнароднага кірмашу гандлю паслугамі-2020, што пацвердзіў рашучасць Кітая пашыраць адкрытасць знешняму свету і развіваць супрацоўніцтва з замежнымі партнёрамі. Пасол Еўрасаюза ў КНР Нікалас Чапіус адзначыў, што пашырэнне знешняй адкрытасці індустрыі паслуг у Кітаі не толькі адкрывае выдатныя перспектывы высакаякаснага эканамічнага развіцця самой КНР, але і дае новыя магчымасці іншым эканомікам, у тым ліку, безумоўна, і еўрапейскай.

«Кітай забяспечвае каля 30% глабальнага эканамічнага росту, гэта рухаючая сіла, якая вядзе глабальны эканамічны рост. Мы і Кітай - галоўныя гандлёвыя і інвестыцыйныя партнёры адно для аднаго, адкрытасць індустрыі паслуг Кітая еўрапейскім кампаніям дазволіць нам даць еўрапейскія тэхналогіі, Я думаю, што гэта будзе выдатная мадэль ўзаемадзеяння».

На думку пасла Канады ў КНР Дамініка Бартана, індустрыя паслуг зойме важнае месца ў будучым эканамічным развіцці. Кітайская індустрыя паслуг мае вялікі патэнцыял, у прыватнасці, існуюць вялікія магчымасці для развіцця ў такіх сферах, як ахова здароўя, фінансы і адукацыя.

«Адкрытасць т.зв. трэцяй індустрыі Кітая -- важная для глабальнага эканамічнага развіцця і паляпшэння ўмоў працаўладкавання ва ўсім свеце ».

У апошнія гады Кітай прымае ўсё новыя меры ў мэтах пашырэння ўсебаковай знешняй адкрытасці, у тым ліку, у сектары паслуг. Эо павышае упэўненасць замежных інвестараў, якія працуюць на кітайскім рынку. Прадстаўнік Брытанска-кітайскага гандлёвага таварыства Том Сімпсан адзначыў:

«Вопыт апошніх мер па пашырэнні знешняй адкрытасці ў Кітаі паказвае, што, напрыклад, стала лягчэй атрымаць бізнес-ліцэнзію, якую атрымліваюць усё больш і больш замежных фінансавых кампаній. З'явіўся і шэраг кампаній па кіраванні актывамі, якія маюць намер стварыць свае ўстановы ў Шанхаі».

У першым паўгоддзі 2020 года гігант хімічнай прамысловасці BASF з Германіі ўклаў 10 мільярдаў долараў ЗША ў комплексны праект у горадзе Чжэньцзян правінцыі Гуандун. Гэта першы ў краіне падобны праект са стопрацэнтным удзелам замежнага капітала. Старшыня гандлёвай палаты ЕС у Кітаі Георг Утке, які па сумяшчальніцтве з'яўляецца кіраўніком прадстаўніцтва BASF у Кітаі, кажа, што такія маштабныя інвестыцыі ў КНР сведчаць аб упэўненасці нямецкага бізнесу ў развіцці КНР.

«Капіталаўкладанні ў памеры 10 мільярдаў долараў ЗША дэманструе нашу ўпэўненасць у Кітаі. У наступныя 2 гады 60% росту спажывання прыйдзецца на Кітай, таму без супрацоўніцтва з КНР шанцаў на развіццё бізнесу значна менш».

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ