На саміце лідараў "Групы дваццаці" пацвердзілі гатоўнасць развіваць міжнароднае супрацоўніцтва - кароль Саудаўскай Аравіі

2020-11-23 16:21:35
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На двухдзённым 15-м саміце лідараў краін "Групы дваццаці", які прайшоў пад старшынствам Саудаўскай Аравіі, пацвердзілі гатоўнасць развіваць міжнароднае супрацоўніцтва, якое заўсёды застаецца краевугольным каменем поспеху групы. Пра гэта ў нядзелю заявіў кароль Саудаўскай Аравіі Сальман бен Абдэль Азіз Аль Сауд.

На закрыцці саміту ён падкрэсліў, што цяперашні свет як ніколі мае патрэбу ў міжнародным узаемадзеянні для пераадолення наступстваў пандэміі каронавіруса новага тыпу / COVID-19 / і дасягнення ўсімі народамі свету росквіту ў будучыні.

Па словах караля Саудаўскай Аравіі, "Група дваццаці" дасягнула шмат у гэтым годзе і гатовая працягваць прыкладаць сумесныя намаганні па барацьбе з COVID-19, ахове жыццяў і сродкаў існавання людзей, абароне найбольш уразлівых груп насельніцтва. "Мы прынялі важныя меры па прасоўванні ўсебаковага аднаўлення сусветнай эканомікі, стварэнні ўмоў для дасягнення ўстойлівага развіцця, а таксама забеспячэнні стойкасці, устойлівасці, збалансаванасці і інклюзіўнасці развіцця", - сказаў ён.

Як пацвердзіў лідар Саудаўскай Аравіі, "Група дваццаці" працягне ствараць у 21 стагоддзі магчымасці развіцця для ўсіх людзей шляхам прадастаўлення народам паўнамоцтваў, сумеснай аховы планеты і адкрыцця новых гарызонтаў.

Нагадаем, 15-ы саміт лідараў краін "Групы дваццаці" праходзіў у суботу і нядзелю ў фармаце відэаканферэнцыі, па яго выніках была прынятая Эр-Рыядская дэкларацыя.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ