МЗС КНР: выхад ЗША з Дамовы па адкрытым небе не адпавядае статусу буйной дзяржавы

2020-11-24 10:49:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

23 лістапада афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь на чарговым прэс-брыфінгу ведамства, каментуючы выхад ЗША з Дамовы па адкрытым небе, адзначыў, што адвольны выхад з дамоваў не адпавядае падыходу і паводзінам буйной дзяржавы.

Паводле слоў дыпламата, кітайскі бок выказвае глыбокае шкадаванне з нагоды таго, што ЗША, насуперак усім пярэчанням міжнароднай супольнасці, настойваюць на выхадзе з Дамовы па адкрытым небе. Ён сказаў:

«Гэты крок ЗША нанясе страты ваеннаму ўзаемадаверу і празрыстасці паміж краінамі дамовы, непрадуктыўны для падтрымання бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне, ён негатыўна адаб'ецца на міжнародным кантролі над узбраеннямі і працэсе раззбраення. Амерыканскі бок павінен адказна ставіцца да заклапочанасцяў іншых краін-удзельніц дагавора, у прыватнасці, Расіі, і ўсёй міжнароднай супольнасці, урэгуляваць рознагалоссі шляхам дыялогу».

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ