Лідары Вялікабрытаніі і ЕС даручылі сваім дэлегацыям працягнуць перамовы аб будучых адносінах

2020-12-07 11:36:36
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан і старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен у суботу правялі тэлефонную размову, пасля якой заявілі, што даручылі сваім дэлегацыям працягнуць у нядзелю перамовы аб будучых адносінах, цэнтральнай тэмай якіх з'яўляецца дасягненне гандлёвага пагаднення.

Б. Джонсан і У. фон дэр Ляен апублікавалі сумесную заяву пасля гэтай гутаркі. У ёй гаворыцца, што бакі вітаюць прагрэс на перамовах. Аднак усё яшчэ застаюцца значныя рознагалоссі па трох ключавых тэмах - справядлівая канкурэнцыя, кіраванне выкананнем абавязацельстваў, рыбная гаспадарка. Абодва бакі падкрэслілі, што дасягненне пагаднення немагчыма без урэгулявання гэтых пытанняў.

У заяве адзначаецца, што Вялікабрытанія і ЕС, прызнаўшы сур'ёзнасць існуючых рознагалоссяў, аднагалосна лічаць, што дэлегацыі бакоў павінны прыкласці далейшыя намаганні. "У сувязі з гэтым мы даручылі ім правесці сустрэчу заўтра ў Брусэлі", - паведамілі лідары бакоў.

Згодна з заявай, Б. Джонсан і У. фон дэр Ляен у панядзелак увечары зноў абмяркуюць тэму перамоваў па

тэлефоне.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ