Каментар: Сацыяльны разрыў у ЗША дасягнуў безнадзейнага

2020-12-11 15:00:00
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Французская газета «Фігаро» яшчэ ў чэрвені гэтага года на сваіх старонках, пералічваючы крытычныя моманты ў Злучаных штатах Амерыкі, адзначыла, што палітыка лідара гэтай дзяржавы прывяла краіну да глыбокага заняпаду.

А праз каля паўгода, усе ЗША пацярпелі ад не толькі эпідэміі COVID-19, але і ад гвалту на вуліцах, супрацьстаяння паміж палітычнымі партыямі і інш. 2020-ы год набліжаецца да канца, а сацыяльная праблема Злучаных штатаў усё яшчэ сур'ёзная.

Самая актуальная праблема - разрыў паміж багатымі і беднымі ў краіне. Згодна з апошнім даследчым вынікам Даследчага цэнтра П'ю (PewResearch Center), з-за пандэміі COVID-19 у гэтым годзе бесперапынна ўмацоўвалася няроўнасць даходаў паміж сацыяльнымі пластамі, аслаблена сацыяльна-эканамічная аснова дэмакратыі па-амерыканску.

Паводле даных даклада, апублікаванага Інстытутам палітычных даследаванняў ЗША (IPS) у канцы лістапада гэтага года, з сакавіка года да 24-га лістапада аб'ём капіталаў 650 амерыканскіх мільярдэраў павялічыўся на трыльён долараў. ЗША, што іх агульны аб'ём капіталаў наблізіўся да 4 трлн. дол. ЗША. А гэта -- ашаламляльны кантраст з тым, што простыя амерыканскія сем'і вельмі перажываюць фінансавы крызіс і беспрацоўе з-за негатыўнай проціэпідэмічнай палітыкі ўладаў краіны за год.

Сацыяльная рэальнасць ніяк не магла не выклікаць сумнеў у шырокіх колах грамадства адносна т. зв. «Амерыканскай мары». Хіба ў ЗША для асабістага развіцця досыць індывідуальных здольнасцяў і працавітасці? Адказ відавочны. Пытанне рытарычнае.

З моманту ўзнікнення нэалібэралізму ў пачатку 1980-х гадоў фінансавы капіталізм Амерыкі пачаў пераследваць прыбытак па ўсім свеце. З тых часоў структура эканомікі ЗША пачала мяняцца, багацце ўсё больш канцэнтравалася ў руках высокадаходных людзей.

Уплыў канцэнтрацыі багацця непасрэдна адлюстроўваецца ў палітычным голасе. Вынік даследаванняў паказвае, што ў ЗША погляды самага багатага 10% насельніцтва шмат у чым вызначаюць палітыку.

Колькасць людзей сярэдняга класа, якія лічацца стабілізатарам амерыканскага грамадства, скарацілася да менш чым 50% ад агульнага насельніцтва краіны, што значна аслабіла сацыяльную аснову амерыканскай дэмакратыі і ўзмацніла палітычную палярызацыю Злучаных Штатаў.

Разрыў паміж багатымі і беднымі змешваецца з гневам народа, што паскарае сацыяльны падзел у Злучаных Штатах. Калі палітычная экалогія Злучаных Штатаў не змяняецца карэнным чынам, то глыбінныя супярэчнасці ў Злучаных Штатах застануцца нявырашанымі, а сацыяльны разрыў можа ўзмацніцца.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ