Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі пагаднення з Расіяй аб узаемным прызнанні візаў

2020-12-11 15:00:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон аб ратыфікацыі Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемным прызнанні візаў і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы. Пра гэта 10 снежня паведаміла агенцтва БЕЛТА.

Адпаведны закон прыняты Палатай прадстаўнікоў 28 кастрычніка і Саветам Рэспублікі 20 лістапада.

Пагадненне падпісана 19 чэрвеня 2020 года Мінску і накіравана на рэгуляванне міграцыйных працэсаў на тэрыторыі дзяржаў-удзельніц Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Пагадненне вызначае, што замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства атрымаюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца, ехаць транзітам па тэрыторыі Беларусі і Расіі на падставе візы адной з дзяржаў і на падставе дакументаў, якія засведчаць асобу. Пры гэтым дакумент не закранае катэгорыю замежнікаў, якія прыбываюць на тэрыторыю Беларусі па бязвізавым парадку ўезду.

Пагадненне павінна ўступіць у сілу праз 30 дзён пасля ратыфікацыі дзвюма дзяржавамі. Беларусь ратыфікавала пагадненне першай.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ