Санкцыі ніколі не прыводзяць да пазітыўных зменаў або вырашэння праблем - кіраўнік МЗС Беларусі

2020-12-11 16:59:58
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Санкцыі, у якой бы прыгожай абгортцы ні падаваліся, ніколі не прыводзяць да пазітыўных зменаў або вырашэння тых ці іншых праблем. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, распавядаючы пра праведзеную сустрэчу з амбасадарамі краін Еўрапейскага саюза. Пра гэта паведамляецца на сайце МЗС Беларусі.

"Мы абмяркоўвалі пытанне санкцый. Наша меркаванне - у якой бы прыгожай абгортцы гэта ні падавалася, але санкцыі ніколі не прыводзілі і не прывядуць да нейкіх пазітыўных змен або да вырашэння тых ці іншых праблем. І мы пра гэта выразна сказалі нашым партнёрам, - адзначыў У. Макей. - Мы даём адэкватны адказ на тыя санкцыі, якія будуць уведзены нашымі партнёрамі ".

Міністр упэўнены ў тым, што санкцыі прывядуць да пэўнага пагаршэння сітуацыі і становішча звычайных людзей у Беларусі.

Што да Беларусі, то яна, на думку У. Макея, як паказала найноўшая гісторыя, справіцца з цяжкасцямі і знойдзе магчымасць выхаду з гэтай сітуацыі. "Але што непажадана - далейшае прасоўванне гэтага санкцыйнага руху. Гэта адназначна прывядзе да геапалітычных зменаў у рэгіёне, - сказаў міністр. - І я не думаю, што гэта будзе ў інтарэсах таго ж самага Еўрапейскага саюза".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ