Амерыканская сінафобія б'е па саміх амерыканцах

2020-12-22 16:28:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Амерыканская сінафобія ўсё мацней б'е па саміх амерыканцах. Гэта стала асабліва прыкметна на фоне эпідэміі COVID-19. Сёння 7% грамадзян ЗША - азіяцкага паходжання. Дыскрымінацыя і забабоны ў дачыненні да іх прыкметна ўзмацніліся пасля таго, як цяперашняя амерыканская адміністрацыя стала наўмысна ўвязваць пандэмію каронавіруснай інфекцыі з Кітаем.

Паводле даных Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў (National Bureauof Economic Research), з лютага па красавік 2020 года актыўнасць уладальнікаў малога бізнесу ў ЗША знізілася на 22%, у той час як актыўнасць уладальнікаў малога бізнесу азіяцкага паходжання звалілася на 26%. Малыя прадпрыемствы, адкрытыя амерыканцамі азіяцкага паходжання, больш за ўсё пацярпелі ад эпідэміі, многія з іх былі вымушаныя зачыніцца.

Спробы навесіць нацыянальны ярлык на каронавірус асабліва распаўсюджаныя ў сацсетках, дзе малююць азіятаў як аматараў паесці кажаноў. Разам з тым, гэта далёка не так. У многіх краінах Азіі кажан лічыцца сімвалам шчасця і ўдачы, таму нікому нават у галаву не прыходзіць ужываць гэтых жывёл у ежу. З нагоды расісцкіх выказванняў пра азіяцкую ежу як пра брудную і заражаную прафесар гісторыі Універсітэта Індыяны ў ЗША Элен У кажа: «Гэта ілжывае перакананне сыходзіць каранямі ў ксенафобію белых рабочых сярэдзіны 19-га стагоддзя, якія спрабавалі абвінаваціць ва ўсіх сваіх праблемах кітайскіх мігрантаў».

З гісторыі ЗША відаць, што амерыканцы азіяцкага паходжання ўнеслі вялікі ўклад у развіццё і росквіт гэтай краіны. Людзі азіяцкага паходжання сталі неад'емнай часткай амерыканскай нацыі, і менавіта таму іх дыскрымінацыя становіцца сапраўды нацыянальнай праблемай ЗША.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ