Пачата доследна-прамысловая эксплуатацыя першага энергаблока БелАЭС

2020-12-23 15:01:52
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

На першым энергаблоку БелАЭС пачаўся этап доследна-прамысловай эксплуатацыі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.

"Вынікі выпрабаванняў на дадзеным этапе павінны пацвердзіць праектныя паказчыкі надзейнасці і бяспекі ўсіх сістэм і абсталявання. Пасля дасягнення кожнага ўзроўню магутнасці рэактарнай устаноўкі (75-90-100%) выпрабаванні будуць ажыццяўляцца з паслабленнямі нагрузкі. У рамках праграмы прадугледжаны і планавыя прыпынкі энергаблока", - паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Сёння на першым энергаблоку прыступілі да выпрабаванняў абсталявання на ўзроўні магутнасці рэактарнай устаноўкі 75% ад намінальнай.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" блізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Першы энергаблок павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2021 годзе, другі - у I паўгоддзі 2022-га.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ