CNN: у снежні каранавірусная інфекцыя забярэ жыцці рэкорднай колькасці амерыканцаў

2020-12-31 17:36:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па паведамленні CNN ад 27 снежня, з пачатку ўспышкі каранавіруснай інфекцыі ў ЗША, снежань стаў самым складаным з найбольшай колькасцю смяротных зыходаў. Толькі за 26 дзён месяца ад каранавіруса новага тыпу памерлі 63 тыс. амерыканцаў. Нягледзячы на вельмі няпростую сітуацыю, эпідэміёлагі ўсё ж агучылі прагноз адносна смяротных зыходаў ў бліжэйшыя два месяцы -- «проста катастрофа».

У лістападзе ў ЗША было зафіксавана 36964 смяротных вынікаў. У паведамленні таксама гаворыцца, што каранавірусная інфекцыя ахапіла ўсю краіну, што паралізавала медыцынскую сістэму гэтай краіны, а таксама прывяло да ўвядзення больш маштабных абмежаванняў.

У паведамленні адзначалася, што ў пачатку снежня ўлады ЗША ўхвалілі прымяненне дзвюх вакцын, што дало амерыканцам надзею. Нягледзячы на гэта, спецыялісты ўсё ж папярэдзілі, што эпідэмія яшчэ не скончылася. Неўзабаве, магчыма, наступіць новая хваля эпідэміі з-за актывізацыі падарожжаў і вечарынак падчас калядных і навагодніх святаў.

На гэты час у ЗША было зафіксавана 332 тыс. выпадкаў са смяротным зыходам. Паводле папярэдніх ацэнак Інстытута паказчыкаў і ацэнкі здароўя Вашынгтонскага ўніверсітэта, ад каранавіруса за наступныя два месяцы могуць памерці яшчэ 193 тыс. чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ