Інданэзія выдала дазвол на выкарыстанне вакцыны Sinovac супраць COVID-19

2021-01-12 11:42:55
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Нацыянальнае агенцтва Інданезіі па наглядзе ў сферы медыцынскіх прэпаратаў і харчовых прадуктаў выдала дазвол на выкарыстанне кітайскай вакцыны ад каранавіруса, бо ўрад пачне вакцынацыю 13 студзеня.

Кіраўнік агенцтва Пэні Лукіта заявіла, што кітайская вакцына супраць COVID-19, трэцяя фаза выпрабаванні якой прайшла ва Універсітэце Паджаджаран, адпавядае стандартам бяспекі СААЗ. Паводле яе слоў, вынікі ацэнкі даных па бяспецы, атрыманых у ходзе трэцяга этапу клінічных выпрабаванняў у Інданэзіі, Бразіліі і Турцыі, паказалі, што вакцына ў цэлым не ўяўляе небяспекі і мае ўмерана выяўленыя пабочныя эфекты.

12 студзеня краіна атрымае сыравіну для вытворчасці 15 млн доз вакцыны ад кампаніі Sinovac.

Па стане на 11 студзеня, у Інданэзіі зарэгістравана больш за 800 тыс. пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19. Эпідэмія забрала жыцці 24 тыс. чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ