Амерыканскі прэзідэнт увёў у Вашынгтоне рэжым НС да 24 студзеня

2021-01-12 17:04:27
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп увёў у Вашынгтоне рэжым надзвычайнай сітуацыі, які будзе дзейнічаць да 24 студзеня, уключаючы дату інаўгурацыі абранага прэзідэнта Джозэфа Байдэна.

Прэзідэнт Д. Трамп паведаміў, што ў акрузе Калумбія існуе надзвычайная сітуацыя, і распарадзіўся, каб федэральная дапамога была накіравана ў дадатак да намаганняў акругі з-за экстраных абставінаў, звязаных з 59-й прэзідэнцкай інаўгурацыяй з 11 да 24 студзеня 2021 года, гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Белага дома.

У рамках рэжыму НС Міністэрства ўнутранай бяспекі і Федэральнае агенцтва па кіраванні ў надзвычайных сітуацыях упаўнаважаны каардынаваць рэсурсы з дзяржаўнымі і мясцовымі ўладамі ў той момант, калі Вашынгтон рыхтуецца да магчымасці росту гвалту ў пачатку і падчас інаўгурацыі Д. Байдэна.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ