У Італіі знойдзена пацыентка, якая заразілася каранавірусам у лістападзе 2019 года

2021-01-13 15:14:47
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Даследчыкі з Міланскага ўніверсітэта выявілі італьянку, якая заразілася COVID-19 у лістападзе 2019 года.

Як паведаміла італьянская штодзённая газета L'UnioneSarda, пры ўзяцці біяпсіі даследчыкі выявілі ў 25-гадовай жанчыны наяўнасць паслядоўнасці генаў РНК віруса SARS-CoV-2, датаваных лістападам 2019 года.

"Мне было цікава, ці зможам мы знайсці доказы наяўнасці SARS-CoV-2 у пацыентаў да пачатку афіцыйна прызнанай фазы эпідэміі", -- адзначыў даследчык Рафаэль Джаноці.

Паводле даных сусветнай навуковай літаратуры, гэта "найстарэйшае сведчанне наяўнасці віруса SARS-CoV-2 у чалавека".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ