Першы энергаблок Беларускай АЭС адключаны ад сеткі

2021-01-18 15:51:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Першы энергаблок Беларускай АЭС / БелАЭС / быў адключаны ад сеткі. Пра гэта паведаміла ў сацсетках Міністэрства энергетыкі рэспублікі 17 студзеня.

"У 19:02 першы энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі пасля таго, як спрацавала сістэма абароны генератара", - гаворыцца ў паведамленні.

У Мінэнерга дадалі, што "сістэма абароны спрацавала падчас доследна-прамысловай эксплуатацыі першага энергаблока", дзе праводзіцца тэставанне сістэм і абсталявання.

Радыяцыйны фон у раёне станцыі ў норме.

На днях у Мінэнерга Беларусі паведамілі, што ў прамысловую эксплуатацыю энергаблок ва ўстаноўленым парадку будзе прыняты прыёмачнай камісіяй пасля паспяховага завяршэння комплекснага апрабавання абсталявання.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце "АЭС-2006" блізу Астраўца Гродзенскай вобласці. Яе будаўніцтва пачалося ў ліпені 2011 года. Як чакаецца, другі энергаблок павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ў першым паўгоддзі 2022 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ