Беларуска-расійскае вучэнне "Захад-2021" пройдзе 10-16 верасня

2021-01-19 11:41:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін паведаміў журналістам, што беларуска-расійскае стратэгічнае вучэнне "Захад-2021" пройдзе з 10 па 16 верасня, перадало агенцтва БЕЛТА.

"У аснову задумы лёг адзін з магчымых варыянтаў эскалацыі ваенна-палітычнага становішча супраць умоўнай дзяржавы. Па прапанове нашых расійскіх калег вучэнне пройдзе на тэрыторыі дзвюх краін, што дазволіць адпрацаваць пытанні як прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расіі, так і вядзення вайсковых аперацый", - расказаў міністр.

В. Хрэнін пацвердзіў, што на вучэнне плануюць у якасці назіральнікаў запрасіць прадстаўнікоў краін Захаду. "Мы адкрытыя і гатовыя паказваць стан нашых узброеных сілаў і ўзровень нашай вывучкі", - сказаў ён.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ