Кіраўнік СААЗ вітаў заяву ЗША аб захаванні сяброўства ў арганізацыі

2021-01-22 15:27:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сусветная арганізацыя аховы здароўя / СААЗ / вітае абяцанне ЗША захаваць сяброўства ў СААЗ. Пра гэта 21 студзеня заявіў генеральны дырэктар гэтай арганізацыі Тэдрас Аданам Гебрэісус.

"СААЗ з'яўляецца сям'ёй розных краін свету. І ўсе мы радыя, што Злучаныя Штаты застаюцца ў нашай сям'і", - заявіў кіраўнік СААЗ падчас пасяджэння 148-й сесіі Выканаўчага камітэта СААЗ. Гэта заява была зроблена пасля таго, як новы прадстаўнік ЗША ў СААЗ Энтані Фаучы на пасяджэнні паведаміў аб захаванні ЗША сяброўства ў арганізацыі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ