Прэзідэнт Бразіліі падзякаваў Кітаю за пастаўку сыравіны для вакцыны

2021-01-27 16:20:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

25 студзеня ў «Твітэры» прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару падзякаваў кітайскаму боку за аператыўнае рашэнне аб пастаўках сыравіны для вытворчасці ў Бразіліі кітайскай вакцыны ад каранавіруса, паведамляе 26 студзеня агенцтва “Рэйтэр”.

Балсанару адзначыў, што кітайскі ўрад аказвае падтрымку Бразіліі, даўшы 5400 літраў сыравіны для вытворчасці вакцыны. Паводле яго слоў, партыя сыравіны будзе дастаўлена ў Бразілію ў бліжэйшы час.

Пасол КНР у Бразіліі Ян Ванмін твітнуў публікацыю прэзідэнта. У каментарах ён паказаў, што Кітай разам з Бразіліяй супрацьстаіць эпідэміі COVID-19, акажа пасільную дапамогу гэтай краіне.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ