У Чылі даставілі другую партыю кітайскай вакцыны ад COVID-19

2021-02-01 16:18:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Другая партыя вакцыны ад COVID-19 вытворчасці кітайскай кампаніі Sinovac Biotech у нядзелю была дастаўлена ў сталіцу Чылі. Груз ў аэрапорце прынялі прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя краіны.

На прэс-канферэнцыі ў аэрапорце намеснік міністра аховы здароўя Паўла Даза заявіла, што 28 і 31 студзеня ў краіну было транспартавана дзве партыі кітайскай вакцыны агульным аб'ёмам 4 млн доз. Дзякуючы гэтаму ўжо ў сераду пачнецца маштабная вакцынацыя насельніцтва ад захворвання.

Апроч кітайскай вакцыны, улады плануюць закупіць дзве іншыя вакцыны. Чакаецца, што да канца першага квартала бягучага года ў Чылі ад COVID-19 будуць прышчэплены 5 млн чалавек, а па выніках першага паўгоддзя -- 15 мільёнаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ