СААЗ заклікала дзяліцца вакцынамі ад COVID-19 і пашырыць іх вытворчасць

2021-02-07 14:46:11
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 5 лютага заклікала краіны свету падзяліцца вакцынамі ад COVID-19 пасля завяршэння вакцынацыі прыярытэтных груп насельніцтва, а вытворцаў вакцын -- пашырыць маштабы вытворчасці.

Генеральны дырэктар СААЗ заявіў на прэс-канферэнцыі, што несправядлівае размеркаванне вакцын па свеце будзе мець сур'ёзныя наступствы. Хоць колькасць прышчэпак ва ўсім свеце ўжо перавысіла колькасць інфекцый, але больш за тры чвэрці вакцыніраваных пражываюць у 10 дзяржавах, на долю якіх прыпадае амаль 60% сусветнага ВУП, а жыхары амаль 130 краін з насельніцтвам 2,5 млрд чалавек не змаглі атрымаць ніводнай прышчэпкі.

Па словах кіраўніка СААЗ, усе ўрады абавязаны абараняць свае народы, але як толькі краіны, якія валодаюць вакцынамі, завершаць вакцынацыю медработнікаў і пажылых людзей, лепшы спосаб абараніць астатнія групы насельніцтва для іх -- падзяліцца вакцынамі.

Тэдрас Аданом Гебрэйсус заклікаў вытворцаў вакцын пашырыць вытворчасць і падзяліцца сваімі данымі і тэхналогіямі пасля атрымання значнага дзяржаўнага фінансавання для забеспячэння справядлівага доступу ўсіх краін да вакцыны.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ