Тайланд ухваліў вакцыну Sinovac Biotech для экстранага выкарыстання

2021-02-24 15:40:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Тайланд ухваліў вакцыну Sinovac Biotech ад COVID-19 для экстранага выкарыстання, першая партыя прэпарата наяўнасцю 200 тыс. доз паступіць у краіну ў сераду. Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў краіны /FDA/ ухваліла вакцыну Sinovac Biotech для экстранага выкарыстання, пацвердзіў у аўторак намеснік прэм'ер-міністра Тайланда, міністр аховы здароўя Ануцін Чарывіракул. Дазвол на выкарыстанне вакцыны Sinovac Biotech будзе дзейнічаць на працягу аднаго года.

Прэм'ер-міністр П. Чан-Оча ў панядзелак заявіў, што ён можа стаць адным з першых людзей у краіне, якія пройдуць вакцынацыю прэпаратам Sinovac Biotech. Першыя прышчэпкі будуць зробленыя групам павышанай рызыкі, уключаючы медыцынскіх работнікаў, людзей, якія блізка кантактавалі з хворымі на COVID-19, людзей з пэўнымі хранічнымі захворваннямі і людзей ва ўзросце за 60 гадоў, паведаміў Дэпартамент кантролю захворванняў. Тайланд заказаў у кампаніі Sinovac Biotech два мільёны доз. Другая партыя прыбудзе ў наступным месяцы, а трэцяя — у красавіку.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ