Адмена абавязковага нашэння масак у ЗША выклікала сур'ёзную трывогу ў Энтані Фаўчы

2021-03-10 17:34:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па паведамленні брытанскага выдання The Guardian, у апошнія дні назіраецца запаволенне тэмпаў зніжэння пацверджаных выпадкаў COVID-19 у ЗША. Амерыканскі эпідэміёлаг Энтані Фаўчы назваў цяперашняе становішча «непрымальным». Разам з тым, частка амерыканскіх штатаў пачала аслабляць працу па прафілактыцы і супрацьэпідэмічным кантролі, што выклікала ў эксперта трывогу за сітуацыю ў краіне.

Энтані Фаўчы папярэдзіў, што пакуль заўчасна аслабляць пільнасць і змякчаць каранцінныя меры. Тым часам у штатах Тэхас і Місісіпі ўжо абвясцілі аб зняцці адпаведных патрабаванняў і абмежаванняў аб нашэнні масак.

У матэрыяле The Guardian гаворыцца, што на працягу некалькіх апошніх тыдняў у Злучаных Штатах зафіксавана працяглае зніжэнне пацверджаных выпадкаў COVID-19, аднак колькасць новых выпадкаў заражэння за суткі знаходзіцца на параўнальна высокім узроўні.

Эксперты ў галіне аховы здароўя ў ЗША папярэдзілі, што адмена абмежаванняў пры першых выніках паляпшэння сітуацыі можа перашкаджаць прагрэсу ў распрацоўцы вакцыны і прывесці да смерці некалькіх тысяч людзей.

Эксперт з Універсітэта Мінесоты па інфекцыйных захворваннях Майкл Остэрхальм лічыць, што ўжо назіраецца пагроза распаўсюджвання новых мутацый каранавіруса.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ