Т. Бах пасля перавыбрання на пасаду прэзідэнта МАК прапанаваў дадаць да слогана Алімпійскіх гульняў слова "разам"

2021-03-11 15:10:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Томас Бах прапанаваў дадаць да слогана Алімпійскіх гульняў "хутчэй, вышэй, мацней" слова "разам". Ён выказаў гэтую прапанову пасля таго, як сёння яго пераабралі на пасаду прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта падчас віртуальнай 137-й сесіі МАК у Лазане.

З’яўляючыся адзіным кандыдатам на выбарах, дзеючы прэзідэнт атрымаў 93 з 94 галасоў ад членаў МАК па выніках анлайн-галасавання і быў пераабраны на пасаду прэзідэнта да 2025 г. Згодна з правіламі МАК, першы тэрмін паўнамоцтваў прэзідэнта складае восем гадоў, пасля чаго ў выпадку перавыбрання ён можа заставацца на сваёй пасадзе яшчэ чатыры гады.

Як падкрэсліў пераабраны прэзідэнт, дэвіз яго першай перадвыбарнай кампаніі -- "адзінства ў разнастайнасці" -- будзе захаваны і на другі тэрмін. Акрамя таго, прэзідэнт заклікаў членаў МАК і алімпійскую супольнасць да дыскусіі з нагоды дадання да алімпійскага слогану слова "разам".

Па рашэнні Выканаўчага камітэта МАК, абраны прэзідэнт уступіць у пасаду па завяршэнні Алімпійскіх гульняў-2020 у Токіа, якія пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ