У Беларусі пачалі прышчапляць ад COVID-19 кітайскай вакцынай

2021-03-16 12:50:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У панядзелак у Беларусі пачалі прышчапляць ад каронавіруса новага тыпу / COVID-19 / вакцынай, прадстаўленай Кітаем у дар. Гаворка ідзе пра вакцыну вытворчасці кітайскай кампаніі Sinopharm, якая 19 лютага была дастаўлена з Пекіна.

Як адзначыў пасол Кітая ў Беларусі Се Сяаюн, вакцына перададзена ў якасці бязвыплатнай дапамогі, што з'яўляецца пэўнай мерай па рэалізацыі дамоўленасцей кіраўнікоў дзяржаў дзвюх краін і яшчэ адным канкрэтным дзеяннем па барацьбе з пандэміяй COVID-19. Гэтая дапамога прадэманстравала высокі ўзровень і асаблівасць кітайска-беларускіх адносін і з'яўляецца сімвалам дружалюбных адносін паміж двума народамі.

Паводле яго слоў, дадзеная вакцына пастаўляецца ў больш чым 40 краін. Яна пацвердзіла сваю бяспеку, ніякіх сур'ёзных пабочных эфектаў не адзначана. Яе эфектыўнасць складае 86 працэнтаў. Гэта пацвердзілі партнёры, якія яе ўжо выкарыстоўваюць, пры прадухіленні цяжкіх выпадкаў - 100 працэнтаў. Транспартаваць і захоўваць яе можна пры тэмпературы 2-8 градусы вышэй за нуль, што з'яўляецца перавагай.

"Мы вельмі рады, што нашы беларускія сябры змогуць выкарыстоўваць кітайскую вакцыну, і спадзяемся, што яна зможа згуляць актыўную ролю ў барацьбе з пандэміяй, а таксама ў абароне жыцця і здароўя нашага дружалюбнага беларускага народа. Кітайскі бок будзе працягваць супрацоўніцтва з Беларуссю ў барацьбе з эпідэміяй з тым, каб сумесна будаваць супольнасць аховы здароўя чалавецтва ", - сказаў на заканчэнне пасол.

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч ад імя беларускага боку выказаў удзячнасць Кітаю за прадастаўленне бязвыплатнай дапамогі ў ключавы момант барацьбы з эпідэміяй COVID-19. Ён адзначыў, што прышчэпачная кампанія стартавала ў 39-й паліклініцы, якая з'яўляецца адной з лепшых паліклінічных устаноў Мінска. У першую чаргу прышчапляюць медработнікаў. Сёння прышчэпку таксама атрымліваюць супрацоўнікі апарата Міністэрства аховы здароўя. З красавіка, калі пачнецца масавая вакцынацыя, прышчапіцца змогуць усе жадаючыя старэйшыя за 16 гадоў / пры адсутнасці супрацьпаказанняў /.

Паводле яго слоў, за той час, што вакцына знаходзіцца ў Беларусі, яна прайшла ўсе працэдуры, неабходныя для пацверджання яе бяспекі і якасці.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ