Іранскія ўлады папярэдзілі пра высокія рызыкі новай хвалі распаўсюджвання COVID-19

2021-03-29 18:14:05
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністэрства аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Ірана аб'явіла ў нядзелю, што рызыкі новай хвалі распаўсюджвання каронавіруса новага тыпу / COVID-19 / у Іране вялікія.

Афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва ІРНА паведаміла са спасылкай на ведамства, што колькасць шпіталізаваных пацыентаў з COVID-19 расце па ўсёй краіне, і рызыкі новай ўспышкі захворвання вельмі вялікія.

Іранскія ўлады заклікалі насельніцтва адмовіцца ад падарожжаў і пазбягаць масавых сходаў падчас іранскіх навагодніх святаў, якія пачаліся 21 сакавіка.

Па стане на нядзелю агульная колькасць выпадкаў захворвання COVID-19 у Іране ўзрасла да 1.855.674, ахвярамі эпідэміі сталі 62397 чалавек.

Першыя выпадкі заражэння каронавірусам у краіне былі выяўлены 19 лютага 2020 года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ