Эпідэмічныя паказчыкі ў ЗША па-ранейшаму высокія

2021-03-30 16:40:33
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле паведамлення амерыканскіх СМІ, у цяперашні час у 33 штатах ЗША захоўваецца рост новых выпадкаў заражэння каронавірусам. 28 сакавіка дырэктар Нацыянальнага інстытута алергічных і інфекцыйных захворванняў ЗША Энтані Фаучы ў інтэрв'ю радыёвяшчальнай кампаніі «Калумбія» паведаміў, што сярэдні штодзённы прырост колькасці хворых застаецца на высокім узроўні, што дыктуе вялікую верагоднасць рэзкага ўсплёску заражэнняў.

Паводле даных Цэнтрамі па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША ад 28 сакавіка, у цяперашні час колькасць выпадкаў заражэнняў новымі штамамі каронавіруса ўжо наблізілася да 1100, пераважная большасць заразілася брытанскім штамам.

Паводле паведамлення АВС, амерыканскія эксперты аднагалосна лічаць, што ў цяперашні час у краіне пакуль няма калектыўнага імунітэту, аднак у шэрагу штатаў, у тым ліку і Тэхасе, ужо зняты ўсе супрацьэпідэмічныя меры. Эксперты ў чарговы раз папярэдзілі, што пакуль занадта рана аслабляць супрацьэпідэмічны рэжым, бо па краіне працягваюць распаўсюджвацца новыя штамы віруса.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ