СААЗ апублікавала даклад аб глабальным адсочванні паходжання COVID-19

2021-03-31 14:49:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 30 сакавіка апублікавала даклад аб глабальным адсочванні паходжання COVID-19. Справаздача была падрыхтавана па выніках сумеснага з Кітаем даследавання па такіх пытаннях, як шляхі распаўсюджвання віруса і правядзенне далейшых расследаванняў у розных краінах.

Усяго 34 эксперта з СААЗ і Кітая прынялі ўдзел у сумесным даследаванні, якое доўжылася 28 дзён і праходзіла ў горадзе Ухань / правінцыя Хубэй, Цэнтральны Кітай / з 14 студзеня па 10 лютага.

Імі была праведзена ацэнка верагоднасці магчымых шляхоў перадачы віруса. Інфікаванне COVID-19 праз прамежкавага носьбіта расцэньваецца ў дыяпазоне "ад верагоднага да вельмі верагоднага", вынікае з дакладу. Распаўсюджванне каронавіруса новага тыпу праз харчовыя прадукты халадовага ланцугу аўтары даклада лічаць "магчымым", у той час як заражэнне людзей з прычыны інцыдэнту ў лабараторыі - "вельмі малаверагодным".

Кітай мяркуе, што сумеснае даследаванне згуляе станоўчую ролю ў прасоўванні глабальнага супрацоўніцтва ва ўдасканаленні паходжання COVID-19, заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ