Ахвярамі ўзброенага нападу ў Эфіопіі сталі сама меней 28 мірных жыхароў

2021-04-01 16:51:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па меншай меры 28 мірных жыхароў загінулі, яшчэ 12 пацярпелі ў аўторак вечарам у выніку нападу ў рэгіёне Аромія ў цэнтральнай частцы Эфіопіі. Пра гэта паведаміў у сераду камісар паліцыі Ароміі Арарса Мердаса.

Паводле яго слоў, узброеныя асобы, як мяркуецца паўстанцы "Арміі вызвалення Арома", адкрылі агонь па мірных жыхарах у населеным пункце Боні ў раёне Заходняя Велега.

Сілы бяспекі падчас контратакі ліквідавалі траіх, хто нападаў, заявіў А. Мердаса.

"Армія вызвалення Арома" - частка былога паўстанцкага "Фронту вызвалення Арома", якая адкалолася ад яго. Апошні ў цяперашні час з'яўляецца апазіцыйнай партыяй, якая выступае ў абарону правоў народа арома, які складае каля 35 працэнтаў насельніцтва Эфіопіі.

У 2011 годзе парламент Эфіопіі прызнаў "Фронт вызвалення Арома" тэрарыстычнай групоўкай. Ён быў выключаны з чорнага спісу ў ліпені 2018 года для садзейнічання перамовам і прымірэнню.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ