165 чалавек сталі ахвярамі экстрэмальных з'яў надвор'я ў Інданэзіі

2021-04-09 16:10:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

165 чалавек сталі ахвярамі экстрэмальных з'яў надвор'я ў Інданэзіі, яшчэ 45 прапалі без вестак. Пра гэта паведаміў кіраўнік Нацыянальнага агенцтва па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў Доні Манарда.

У правінцыі Усходняя Нуса-Тэнгара загінулі 163 чалавекі, у правінцыі Заходняя Нуса-Тэнгара — двое, заявіў чыноўнік. Паводле яго слоў, больш за 20 тыс. мясцовых жыхароў былі эвакуяваныя. Урад Інданэзіі задзейнічаў 7,5 тыс. супрацоўнікаў ваеннай паліцыі ў аперацыях па эвакуацыі і пошукава-выратавальных працах.

Трапічны цыклон "Сэроя" ў нядзелю абрынуўся на правінцыю Усходняя Нуса-Тэнгара і выклікаў паводкі, апоўзні і горныя абвалы. У выніку разгулу стыхіі пашкоджана 115 грамадскіх аб'ектаў і больш 13,6 тыс. будынкаў.

Урад Інданэзіі прадаставіў пацярпелым палаткі, коўдры і прадукты харчавання. Па меры працягу выратавальных работ колькасць ахвяр можа павялічыцца.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ