У некаторых рэгіёнах Вялікабрытаніі аслабілі каранцінныя меры

2021-04-13 16:27:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Брытанскі ўрад яшчэ больш аслабіў каранцінныя меры ў Англіі, нямала рознічных крамаў зноў пачалі працаваць, на вуліцах з'явіліся чэргі.

Паводле "дарожнай карты" урада па паслабленні абмежаванняў, з панядзелка рознічныя крамы ў Англіі, якія не прадаюць прадметы першай неабходнасці, могуць аднавіць сваю дзейнасць. Таксама зноў адкрыюцца цырульні, бібліятэкі, грамадскія цэнтры, заапаркі, адкрытыя зоны рэстаранаў і бараў.

У Англіі ў канцы сакавіка змякчылі некаторыя абмежаванні. Так, была адноўлена работа тэнісных кортаў, баскетбольных пляцовак, адкрытых басейнаў і іншых спартыўных пляцовак на паветры. Пры гэтым прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан неаднаразова заклікаў насельніцтва захоўваць пільнасць, адказваць за свае дзеянні і выконваць адпаведныя меры па кантролі і прафілактыцы эпідэміі, якія ўсё яшчэ дзейнічаюць.

Акрамя гэтага, з панядзелка ў Уэльсе крамам, што не прадаюць тавары першай неабходнасці, таксама дазволілі працаваць. Аднак у Шатландыі такія гандлёвыя кропкі змогуць зноў адкрыцца толькі з 26 красавіка.

Даныя, апублікаваныя ўрадам Вялікабрытаніі ў панядзелак, паказваюць, што за мінулыя суткі ў краіне выявілі яшчэ 3568 выпадкаў заражэння каронавірусам новага тыпу, іх сукупная колькасць узрасла да 4373343. За мінулыя суткі яшчэ 13 чалавек памерлі ад хваробы, агульная колькасць смяротных зыходаў дасягнула 127, 1 тыс.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ