Данія спыняе вакцынацыю ад COVID-19 прэпаратам кампаніі AstraZeneca

2021-04-15 16:57:24
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Упраўленне аховы здароўя і Упраўленне па кантролі за лекамі Даніі ў сераду абвясцілі аб тым, што прэпарат, распрацаваны кампаніяй AstraZeneca і Оксфардскім універсітэтам, быў выключаны з нацыянальнай праграмы вакцынацыі насельніцтва ад каронавіруса новага тыпу / COVID-19 / . Такім чынам, Данія стала першай краінай, якая адмовілася ад выкарыстання дадзенай вакцыны.

Улады краіны прыпынілі прымяненне вакцыны вытворчасці AstraZeneca 11 сакавіка. Прычынай сталі выпадкі ўтварэння тромбаў і па меншай меры адзін смяротны зыход пасля прышчэпкі.

Кіраўнік Упраўлення аховы здароўя Даніі Серэн Брустрэм адзначыў, што гэтае рашэнне было прынята пасля правядзення ўсебаковай ацэнкі на аснове вынікаў навуковых даследаванняў. Існуе рэальная сувязь паміж вакцынацыяй дадзеным прэпаратам і сур'ёзнымі пабочнымі эфектамі, сказаў ён.

Паводле даных Дзяржаўнага інстытута сываратак, на дадзены момант у Даніі 995.672 чалавека / 17 прац. насельніцтва краіны / атрымалі па меншай меры першую дозу вакцыны ад COVID-19. Звыш 149 тыс. чалавек атрымалі як мінімум адну дозу вакцыны вытворчасці AstraZeneca, што складае 15,1 працэнта ад агульнай колькасці прышчэпленых.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ